Кіркевічу прад’яўлена абвінавачанне ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках

Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

04.02.2011 / 12:51

Намесніку старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алесю Кіркевічу з Горадні, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, прад’явілі абвінавачанне паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла маці Алеся Кіркевіча — Ларыса Кіркевіч.

Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня ля турмы на завулку Акрэсціна ў Менску.

Такім чынам Алесь стаў 39-м чалавекам, абвінавачаным ва ўдзеле (ці арганізацыі) у масавых беспарадках.