Дэпутата Асіповіцкага райсавета дапыталі ў КДБ
06.02.2011 / 14:14
Дэпутат Асіповіцкага райсавета Аляксей Цюлькоў 5 лютага быў дапытаны ў КДБ. Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён быў даверанай асобай Віталя Рымашэўскага,
сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Як паведамляе
Допыт працягваўся больш за дзве гадзіны. Цюлькова папярэдзілі, што ён мае права не сведчыць супраць сябе. Вёўся пратакол допыту. Пытанні датычыліся падзей 18 і 19 снежня 2010 года, а таксама збору подпісаў і арганізацыі перадвыбарных сустрэч Рымашэўскага. Таксама былі пытанні пра замежныя паездкі Цюлькова, паведамляе
19 снежня да Мінска Цюлькоў не даехаў: яго затрымалі ў Рудзенску, зняўшы з маршрутнага таксі. На пытанні, навошта ён ехаў у Мінск, хто яго запрашаў, дэпутат адказваць адмовіўся.
У студзені адбылася пазачарговая сесія Асіповіцкага раённага савета дэпутатаў, на якой Цюлькова астатнія дэпутаты абвінавацілі ў амаральнасці