Расія: Міліцыю адменяць 1 сакавіка

07.02.2011 / 14:59

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў падпісаў закон «аб паліцыі».

Закон «аб паліцыі», распрацаваны ў рамках рэформы расійскіх органаў унутраных спраў, набудзе юрыдычную моц 1 сакавіка.

Ён прадугледжвае, што міліцыя зменіць назву на паліцыю, пазбавіцца шматлікіх няпершасных функцыяў, а колькасць супрацоўнікаў да 1 студзеня 2012 года будзе скарочана на 20%.