У Грузіі ўпершыню зарэгістравана беларуская суполка

07.02.2011 / 16:25

Міжнародная грамадская гуманітарна-дабрачынная арганізацыя «Саюз беларусаў Грузіі «Беларускiя сябры» была зарэгістравана ў Грузіі ў 2010 годзе.

Такім чынам, упершыню ў гэтым рэгіёне створана беларуская суполка. Саюз мае на мэце аб’яднанне беларусаў Грузіі, а таксама людзей, якім блізкая беларуская культура.

Адной з задач Саюза з’яўляецца прапаганда і развіццё беларускай культуры ў Грузіі.

Чытаць падрабязней пра суполку