Івану Мележу — 90 гадоў
08.02.2011 / 10:24
8 лютага споўнілася б 90 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР, Ленінскай прэміі, які праславіўся серыяй раманаў «Палеская хроніка».
Сёння і заўтра на Першым нацыянальным тэлеканале (БТ) пакажуць дакументальны фільм пра пісьменніка, а таксама мастацкую стужку, знятую па рамане Мележа «Людзі на балоце».
«Іван Мележ. Туман над багню». 8 лютага, пачатак у 13.35.
«Людзі на балоце». 8 і 9 лютага, пачатак у 12.10.