Лукашэнка ў адпачынку ад 7-га, а коўзаўся ў Сочы ўжо 5-га

Пра гэта паведаміў сочынскі Maks-партал.

08.02.2011 / 00:20

У мінулую суботу, 5 лютага, каля 15-й гадзіны, аматары лыжнага спорту бачылі Аляксандра Лукашэнкі і яго маленькага сына Колю на трасах гарналыжнага комплекса «Красная Паляна».

Са словаў відавочцаў, «Бацька» з сынам каталіся на самай крутой трасе гарналыжнага цэнтра — у зоне F. «Беларуская дэлегацыя» была апранутая ў яркія аранжавыя касцюмы, піша сочынскі Maks-партал.

Аб тым, што Лукашэнка знаходзіцца на адпачынку, яго прэс-служба паведаміла толькі сёння, 7 лютага. Як паведаміў кіраўнік прэсавай службы Павал Лёгкі, адпачынак прадоўжыцца не менш за тыдзень. Як і простыя грамадзяне, Лукашэнка вырашыў далучыць да водпуску ўік-энд.

СГ