У Столінскім раёне застрэліўся 65-гадовы мужчына

08.02.2011 / 10:26

У Столінскім раёне застрэліўся 65-гадовы жыхар вёскі Гарадзец.

Цела мужчыны 6 лютага ў доме па месцы жыхарства знайшла яго жонка. Паводле яе, у гэты дзень раніцай муж папрасіў яе схадзіць у магазін і купіць яму марожанае. Вярнуўшыся, жанчына ўбачыла мёртвага мужа, які ляжаў на падлозе, а побач — стрэльбу ТОЗ-34 калібру 12 мм.

Яе муж быў інвалідам другой групы па захворванні сэрца. Апошнім часам скардзіўся, што яму надакучыла хварэць.

Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць пракуратура Столінскага раёна. Асноўная версія здарэння — самагубства стрэлам у сэрца.