Сукала паабяцаў сустрэцца з кожнай жанчынай, не згоднай з рашэннем суда
08.02.2011 / 10:36
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паабяцаў у сакавіку асабіста сустрэцца з кожным прадстаўніком групы жанчын, якія падпісалі чарговы зварот на яго імя, паведаміла юрыст Тамара Сяргей.
Паводле яе слоў, 7 лютага 19 прадстаўнікоў групы жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, не згодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх, перадалі Сукалу калектыўны зварот —
«13 і 14 снежня 2010 года большасць падпісантаў былі ў Вас на асабістым прыёме. Вы абяцалі даць адказы на нашы скаргі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны. Аднак, на жаль, гэтага зноў не адбылося», — гаворыцца ў звароце.
Яго аўтары падкрэсліваюць, што Сукала парушае правы грамадзян, дадзеныя артыкулам 40 Канстытуцыі.
Тамара Сяргей выказала надзею, што ў наступным месяцы Сукала прыме ўсіх, хто падпісаў звароты, і кожнаму з іх асабіста дасць адказ у адпаведнасці з заканадаўствам.
7 снежня 2010 на IV Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі Уладзіміру Макею і генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу разабрацца з пытаннямі, якія паставілі перад уладамі прадстаўнікі групы жанчын на пікеце 6 снежня на плошчы Свабоды ў Мінску.
Юрыст нагадала, што 7 лютага 2007 года група жанчын упершыню заявіла пра сябе правядзеннем