Партрэты палітзняволеных з'явіліся ноччу ля Плошчы Перамогі - фота

08.02.2011 / 10:43

Такім чынам актывісты «Маладога Фронту» праінфармавалі жыхароў раёну аб лёсе старшыні арганізацыі Змітра Дашкевіча і намесніцы старшыні «Маладога Фронту» Насты Палажанкі.

«Малады Фронт» сцвярджае сваю рашучасць абараняць зняволеных сябраў арганізацыі усімі магчымымі сродкамі, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Нагадаем, старшыня МФ Зміцер Дашкевіч з 18 снежня 2010 года знаходзіцца ў жодзінскай турме па абвінавачванні ў хуліганстве. Намесніца старшыні «Маладога Фронта» Наста Палажанка знаходзіцца ў турме КДБ па абвінавачванні ў масавых беспарадках 19 снежня.