Каго зараз судзяць у Гаазе

08.02.2011 / 10:53

У Гаазе аднаўляецца трыбунал па ваенных злачынствах над былым прэзідэнтам Ліберыі Чарлзам Тэйларам.

Тэйлар абвінавачваецца ў падтрымцы мяцежнікаў у суседняй Сьера-Леонэ, дзе на працягу дзесяці гадоў праводзіліся акцыі запалохваньня насельніцтва, для чаго мірным грамадзянам баевікі адсякалі рукі ці ногі.

Чакаецца, што сёлета трыбунал вынесе вердыкт экс-прэзідэнту Тэйлару.