У КДБ дапыталі сакратара БХД Дзяніса Садоўскага

09.02.2011 / 02:17

У КДБ 8 лютага быў дапытаны адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

Як паведамляе прэс-служба БХД, допыт доўжыўся прыблізна дзве гадзіны, пасля чаго Садоўскага адпусцілі.

«Пытанні былі агульныя, датычныя толькі падзеяў 19 снежня, БХД не цікавіліся», — сказаў Садоўскі. Паводле яго слоў, у пакоі стаяла прыблізна 20 канфіскаваных камп`ютараў. Садоўскі даў падпіску пра невыдаванне.

«Для гэтага допыту КДБ вельмі пільна шукала Садоўскага, які толькі на выхадных вярнуўся з замежнай паездкі. Яго выклікалі на допыт якраз на дзень ад`езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візіту ў КДБ. Падчас яго адсутнасці ў краіне яго пяць разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі», — паведамляе прэс-служба.