Трынаццацікіламетровы затор на мяжы з Польшчай + фота

Кіроўцам грузавікоў даводзіцца чакаць суткамі, каб праехаць.

13.02.2011 / 20:50

Трынаццацікіламетровы затор утварыўся на пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы, паведаміў у нядзелю польскі тэлеканал TVN24.

Кіроўцам грузавікоў, якія сабраліся ў ноч на нядзелю на мяжы, даводзіцца чакаць па некалькі сутак, каб перасекчы мяжу з Польшчай і ўехаць у Беларусь.

З праблемамі з праездам сутыкнуліся таксама і кіроўцы легкавых аўтамабіляў.

Прычынай гіганцкага затору стаў моцны галалёд. Улады заклікаюць кіроўцаў шукаць шляхі аб’езду. Сітуацыя на мяжы можа змяніцца толькі ў аўторак.