Суд над Байковай пачнецца 10 сакавіка

14.02.2011 / 13:10

Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу старшага следчага Генпракуратуры Святланы Байковай 10 сакавіка. Суд будзе закрыты.

«Справа будзе разглядацца на закрытым судовым пасяджэнні ў інтарэсах забеспячэння дзяржаўных сакрэтаў», — патлумачыла Інтэрфаксу прэс-сакратар Вярхоўнага суда Анастасія Цімановіч.

Святлану Байкову арыштаваў КДБ на пачатку 2010 года. Яе вінавацяць у перавышэьні службовых паўнамоцтваў.

Да канца жніўня яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ.