Праезд у мінскім транспарце падаражэе да 860 рублёў

21.02.2011 / 18:29

Праезд у мінскім грамадскім транспарце неўзабаве можа падаражэць да 860 рублёў. Зараз гэтае пытанне разглядаецца ў Міністэрстве эканомікі.

Цяпер праезд у беларускім транспарце нашмат больш танны, чым у нашых суседзяў. Пра гэта паведаміў гендырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.

«Мы рабілі аналіз: у той жа Рызе, Вільні праезд амаль у 7 раз вышэй, чым у нас. Таксама калі глядзець у адсоткавых суадносінах да заработнай платы ў сярэднім — вядома, у нас адсотак самы нізкі».