Гродзенскія ксяндзы адправіліся на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў

23.02.2011 / 12:44

Міжнародныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод духавенства праходзяць з 21 па 25 лютага ў польскім горадзе Кельцы.

Гэта пяты па ліку чэмпіянат Еўропы сярод святароў, на яго сабраліся каманды з 11 краін свету, у тым ліку Аўстрыі, Іспаніі, Славеніі, Украіны і інш. Беларускія ксяндзы да гэтага не ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах. Першая іх гульня запланавана з камандай святароў з Харватыі.

Акрамя трэніровак і спартыўных спаборніцтваў у час чэмпіянату святары прымаюць удзел у сумесных богаслужэннях, гутараць, моляцца.

Як пракаментавалі гэтую падзею ў Гродзенскай дыяцэзіі, спорт важны ў жыцці кожнага чалавека, а святара — тым больш. Гродзенскія святары рыхтаваліся да турніру, трэніруючыся з мясцовымі камандамі духавенства