Чым беларусы абараняюць Радзіму (фота)
23.02.2011 / 18:24
Большасць узораў узбраення і ваеннай тэхнікі ў беларускай арміі толькі з вялікай нацяжкай можна назваць сучаснымі. Даўно наспела неабходнасць іх мадэрнізаваць ці, яшчэ лепш, замяніць. Але на гэта банальна не хапае грошай. У той жа час па некаторых відах узбраенняў беларуская армія глядзіцца не горш за натаўскія сілы.
РСЗА «Смерч»
Комплекс Аса-1Т
Су-27УБ
Танк Т-72Б
Дзейнай канцэпцыяй будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі да 2020 года прадугледжаны пераход ад этапу рэарганізацыі да этапу інтэнсіўнага нарошчвання баявых магчымасцяў арміі. Праўда, ёсць асцярога, што пастаўленыя ў канцэпцыі задачы могуць быць альбо не выкананыя ў поўным аб’ёме, альбо надоўга адкладзеныя.
Прычыны адставання ад графіку, на думку спецыялістаў, банальныя: расце кошт распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі і баявой тэхнікі, у той час як выдзеленых сродкаў хранічна не хапае.
Яшчэ адной перашкодай для рэалізацыі палажэнняў канцэпцыі з’яўляецца няздольнасць Расіі забяспечыць свайго самага блізкага саюзніка неабходнай колькасцю сучасных відаў тэхнікі і ўзбраення.
Па сведчанні прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі Пятра Галезніка, у 2010 годзе фінансавае забяспечанне арміі ажыццяўлялася ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў. І пачатак выканання бюджэту 2011 года не абяцае зменаў да лепшага.
З выказванняў камандуючага сухапутнымі войскамі беларускай арміі
Што да мадэрнізацыі, то цяпер на прадпрыемствах беларускага ВПК вядуцца працы па ўдасканаленні асноўнага баявога танка
Цяпер завяршаецца распрацоўка аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК) фармаваннямі РСЗА «Смерч». У перспектыве прадугледжваецца іх выкарыстанне ў складзе
Значна больш мерапрыемстваў запланавана выканаць у межах праграмы ўдасканалення супрацьпаветранай абароны краіны.Яна, нагадаем, з’яўляецца асновай Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі, а такім чынам — вельмі важкім аргументам у перманентным гандлі Мінска з Масквой адносна ільгот і прэферэнцый.
Гаворачы аб прыярытэтных кірунках развіцця ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ВПС і СПА, варта асабліва спыніцца на беспілотных авіяцыйных комплексах (БАК) рознага прызначэння. На сённяшні дзень у Беларусі ўжо распрацаваныя і вырабляюцца беспілотнікі малых памераў. Гэтыя апараты прайшлі выпрабаванні на палігоне Ашулук (Расія). Цяпер стаіць задача асвоіць вытворчасць больш буйных беспілотных лятальных апаратаў.
У лік распрацоўшчыкаў і патэнцыйных вытворцаў такіх апаратаў уваходзяць не толькі арганізацыі і прадпрыемствы Дзяржваенпраму і Мінабароны (такіх як
Развіццём гэтага перспектыўнага напрамку авіяцыйнай тэхнікі займаюцца і навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На базе
ВПС і войскі СПА Беларусі актыўна вядуць закупку і асваенне беспілотных лятальных апаратаў. На аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза, Брэсцкая вобласць) сфармаваны
Калі ж казаць пра ўзбраенні і тэхніку частак СПА як такіх, то баяздольнасць групоўкі наяўных у іх распараджэнні
Разам з дапрацаваным
Не здымаецца з парадку дня і пытанне аб закупцы найноўшых расійскіх далёкіх зенітных ракетных сістэм
Што да радыёлакацыйных сродкаў, сродкаў радыёэлектроннай разведкі і процідзеяння, то тут у першую чаргу варта назваць мадэрнізаваныя радыёлакацыйныя станцыі
У ліку новых сродкаў радыёэлектроннай барацьбы часцей за ўсё згадваюцца станцыі радыёперашкод
Найноўшым сродкам радыётэхнічнай абароны авіяцыйнай тэхнікі з’яўляецца комплекс беларускай распрацоўкі «Сатэліт». Гэта бартавая апаратура індывідуальнай радыётэхнічнай абароны лятальнага апарата ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі з актыўнымі галоўкамі саманавядзення класаў «паверхня — паветра» і «паветра — паветра».
Гаворачы пра пілатаваную авіяцыйную тэхніку, варта ў першую чаргу згадаць пра ўжо рэалізаваныя ў Беларусі праграмы мадэрнізацыі знішчальнікаў
Акрамя таго, заяўлена аб намеры павялічыць моц беларускіх ВПС за кошт закупкі ў Расіі сучасных шматфункцыянальных баявых самалётаў, якія маюць пашыраныя магчымасці для нанясення ўдараў па наземных мішэнях (называліся
Мяркуецца закупляць і
Выступаючы 8 снежня 2010 на чацвёртым афіцэрскім сходзе Узброеных сіл Беларусі, міністр абароны Юрый Жадобін заявіў, што з 2006 года на ўзбраенне беларускай арміі прынята 80 узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Значная частка іх прызначаная для ВПС і войскаў СПА, у тым ліку аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі тыпу «Бор» і аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі палётнай інфармацыі «Дзвіна». Гэта дазволіла стварыць адзіную аўтаматызаваную сістэму кіравання ВПС і войскамi СПА краіны.
Гэта прызнаў і Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада мінулага года на нарадзе, прысвечанай пытанням фінансавання другога этапу (2011–2015) Дзяржаўнай праграмы ўзбраення.Аднак цяпер планы па ўдасканаленні і закупках узбраення і ваеннай тэхнікі для беларускага войска могуць апынуцца пад пагрозай зрыву праз эканамічныя цяжкасці.
Зараз разгледзім, якія якасныя параметры новых і мадэрнізаваных узораў тэхнікі, што паступілі ці ў найбліжэйшы час паступяць на ўзбраенне беларускай арміі, у параўнанні з натаўскімі аналагамі.
Тут карціна неадназначная. Напрыклад,
Наўрад ці можна казаць пра тое, што вырабляныя ў Беларусі беспілотнікі хаця б наблізіліся да ўзроўню сучасных амерыканскіх і ізраільскіх распрацовак у гэтай галіне. Што да пілатаваных баявых самалётаў, то цяперашнія тэмпы іх дапрацоўкі відавочна недастатковыя. Наяўныя праграмы мадэрнізацыі рызыкуюць састарэць яшчэ ў працэсе іх рэалізацыі.