«Дынама» прайграла яраслаўскаму «Лакаматыву» ў першым матчы плей-оф

23.02.2011 / 20:47

Мінскае «Дынама» прайграла яраслаўскаму «Лакаматыву» ў першым матчы 1/8 плей-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ. 23 лютага «Дынама» саступіла ў Яраслаўлі з лікам 4:7 (1:3, 3:2, 0:2).

Мінчане прайгравалі ў матчы з лікам 1:5, потым скараціла лік да 4:5, але прапусціла яшчэ дзве шайбы.

Шайбы ў падапачных Марэка Сікоры закідвалі Глазачаў (19-я хвіліна), Падградскі (26-я), Пётр Сікора (34-я), Плат (38-я).

Другі матч пройдзе 24 лютага ў Яраслаўлі. 26 і 27 лютага каманды згуляюць у Мінску. Серыя ідзе да чатырох перамог.

nn.by