Cуд над Змітром Мядзведзем працягнецца 10 сакавіка
онлайн
Змітру 51 год. Гэты чалавек з пышнымі беларускімі вусамі да арышту ён працаваў дырэктарам будаўнічай фірмы.
01.03.2011 / 11:10
Змітру 51 год. Гэты чалавек з пышнымі беларускімі вусамі да арышту ён працаваў дырэктарам адной з будаўнічай фірмы.
11.05
Скончыўся перапынак. Суддзя абвяшчае, што разгляд справы Мядзведзя перанесены на 10 сакавіка для азнаямлення з новымі абвінавачваннямі.
10:45
Абвешчаны 20-хвілінны перапынак.
10:18
Прыйшлі суддзя Алена Рудніцкая і пракурор спадар Мазоўка прыйшлі, працэс пачынаецца.
Дзмітрый Мядзведзь абвіначваецца ва ўдзеле ў пагромамах, падпалах і аказанні ўзброенага супраціву. Імкнуўся прарваць ачапленне, наносіў удары нагамі.
10:10
Суддзі і пракурора пакуль няма. Фотакарэспандэнтаў і відэааператараў папрасілі выйсці а 9:55. Людзей сабралася поўная зала, хаця гэта менш, чым на працэс Гапонава і Брэуса.
Адвакат Дзмітрыя Мядзведзя -- Сяргей Лепеш.
Перад 10-й гадзіны, людзі запаўняюць залу.
А 10-й месца суддзі Алены Рудніцкай было яшчэ свабоднае
10:03
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 сакавіка пачаўся суд над Дзмітрыем Мядзведзем, якога вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК, ч.2, караецца ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі). Працэс вядзе суддзя Алена Рудніцкая.
Дзмітрыю Мядзведзю — 51 год. Да ўзяцця пад варту ён працаваў дырэктарам адной з будаўнічых фірм.
На Плошчы 19 снежня 2010 года быў разам са старэйшым сынам. Быў затрыманы, адбыў адміністрацыйны арышт, быў арыштаваны паўторна і адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага.
На волі ў Змітра застаецца жонка (другі шлюб) Таццяна, гадавалае дзіця і старэнькая маці.