БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Павесілася маці траіх дзяцей

4.03.2011 / 16:20

У вёсцы Старое Сяло Жабінкаўскага раёна павесілася 31-гадовая мясцовая жыхарка.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, цела жанчыны 3 сакавіка прыблізна ў 9.00 у гаспабудове ў двары дома знайшоў яе муж. Ён шукаў жонку, бо яна не прыйшла дамоў начаваць.

Паводле яго слоў, раней жонка рабіла спробы пакончыць жыццё самагубствам. Днём 2 сакавіка яна даслала яму на мабільны тэлефон паведамленне: «Даруй за ўсё».

У жанчыны засталіся двое малых дзяцей. Яна знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Праверку па факце смерці жыхаркі Жабінкаўскага раёна праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула