Севярынец перадаў з турмы першую частку свайго рамана «Сэрца святла»

05.03.2011 / 19:45

Пра гэта паведаміла мама палітвязня Таццяна Севярынец. Рукапіс рамана перадалі маці пісьменніка ў КДБ пад роспіс.

Павал Севярынец, лаўрэат прэміі імя Адамовіча за сваю кнігу «Лісты з лесу», пачаў пісаць раман яшчэ на свабодзе і працягвае рабіць гэта ў зняволенні.

Перадача рукапіса — гэта праява змякчэння рэжыму ў СІЗА КДБ. Магчыма, гэта рэакцыя на выкрыцці, зробленыя Алесем Міхалевічам, каб збіць хвалю грамадскага абурэння.

СГ