Мэр Менску загадаў зьнізіць энэргаспажываньне на 10%

Выступаючы сёньня на апэратыўным паседжаньні ў мэрыі, кіраўнік гарадзкой адміністрацыі матываваў такое заданьне сытуацыяй, што складваецца на рынку энэрганосьбітаў.

04.12.2006 / 19:33

Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даручыў распрацаваць праграму па зьніжэньні ў 2007 г. энэргаспажываньня на 10%

Выступаючы сёньня на апэратыўным паседжаньні ў мэрыі, кіраўнік гарадзкой адміністрацыі матываваў такое высокае заданьне сытуацыяй, што складваецца на рынку энэрганосьбітаў. "Пры гэтым зьмяншэньне спажываньня энэргетычных рэсурсаў у такім аб’ёме павінны дасягнуць усе суб’екты гаспадараньня незалежна ад формы ўласнасьці», – сказаў Міхаіл Паўлаў.

Старшыня Менгарвыканкаму распарадзіўся ствараць рабочую групу ў складзе спэцыялістаў Менскага гарадзкога упраўленьня па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў (ПЭР) і РУП «Менскэнэрга» і прыняць гэты дакумэнт на пасяджэньні выканкаму.

Як паведаміў начальнік ўпраўленьня па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем ПЭР Генадзь Дзьмітрыеў агульны аю’ём спажываньня ПЭР у Менску складае 3,8 млн.т умоўнага паліва. Адпаведна для дасягненьня скарачэньня энэргаспажываньня на 10% ў наступным годзе ў сталіцы спатрэбіцца ашчадзіць 380 тыс. тон умоўнага паліва.