Кітай дазволіў канцэрт Боба Дылана ў Пекіне і Шанхаі

11.03.2011 / 11:03

Улады Кітая ўсё-такі дазволілі вядомаму амерыканскаму выканаўцу Бобу Дылану правесці канцэрты ў Пекіне і Шанхаі ў наступным месяцы.

Пра гэта стала вядома з афіцыйнай заявы, размешчанай на сайце Міністэрства культуры КНР.

Інтрыга вакол магчымай забароны выступаў Дылана працягвалася некалькі месяцаў.

Кітай вельмі неахвотна пускае замежных выканаўцаў у краіну пасля таго, як два гады таму падчас свайго канцэрту ў Кітаі ісландская спявачка Б’ёрк выгукнула некалькі лозунгаў у абарону незалежнасці Тыбета.