Пераспаў, зняў порнафільм і запатрабаваў за яго ў каханкі 500 даляраў
25-гадовы мінчук праяўляў цуды вынаходлівасці ва ўсім.
11.03.2011 / 11:08
25-гадовы мінчук праяўляў цуды вынаходлівасці ва ўсім.
Пазнаёміліся яны праз інтэрнэт. Некалькі спатканняў — і сімпатычны малады чалавек запрасіў сяброўку да сябе ў госці. Дзяўчына вянчання не дабівалася, рамантычны вечар скончыўся ложкам.
Можна ўявіць сабе пачуцці маладой жанчыны, калі неўзабаве каханак паведаміў ёй, што іх інтымная сувязь знятая на відэа і што ён зможа праз інтэрнэт распаўсюдзіць пікантны фільм сярод яе знаёмых і суседзяў. Дадаў, што за 500 даляраў гатовы адмовіцца ад сваіх намераў. Ахвяра вымагальніка не адразу, але звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
У выніку Ленінскі РУУС Мінска распачаў справу за вымагальніцтва (ч. 1 арт. 208 КК). Казанову пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі.
Як аказалася, спрытны хлопец быў раней судзімы за рабаванне.