Свой рапс Беларусь нікому не аддасць

11.03.2011 / 11:17

У Беларусі ўстаноўлена часовая забарона з 16 сакавіка па 16 верасня бягучага года на вываз рапсавага алею, алейнага семя рапсу і лёну. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 9 сакавіка нумар 285, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.