Лукашэнка: мы з Пуціным ніколі ворагамі не былі
19.03.2011 / 12:13
«Мы з Уладзімірам Пуціным ніколі ворагамі не былі. Ён там нешта сказаў, я там нешта сказаў. Мы размаўлялі з ім нармальна, абмяркоўваючы ўсе праблемы», — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх СМІ.
«А апошняе пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы — гэта прарыў у нашых адносінах. Мы падпісалі пагадненне, якое тры гады не маглі выпрацаваць, па АЭС, дамовіліся па іншых пытаннях. Нявырашаных пытанняў у нас не засталося», — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама дадаў: «Я думаю, у наступны мой візіт у Маскву мы з прэзідэнтам Расіі ўсе палітычныя,
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь, знаходзячыся паміж Расіяй і ЕС, апынулася як бы паміж молатам і кавадлам: «І тыя нас душаць, і гэтыя нас ціснуць. Яно і зразумела — наш лёс такі. Мы на перакрыжаванні, у нас геаграфічны цэнтр Еўропы. Але мы не хочам быць нейкі падзяляльнай паласой, мы хочам, каб да нас нармальна ставіліся». Наконт стасункаў з Захадам, Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Мы будзем гэтыя адносіны выбудоўваць, не паварочваючы ні на захад, ні на поўнач, ні на поўдзень, ні на ўсход».