Вільня: Шэсце ў памяць Каліноўскага + фота
19.03.2011 / 16:36
Беларускія студэнты ў Вільні адзначылі дзень страты Кастуся Каліноўскага шэсцем па цэнтры горада і ўскладаннем кветак.
Шэсце ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага праводзіцца чацвёрты раз. Звычайна акцыі адбываюцца ў бліжэйшыя да дня смерці выходныя.
Кіраўніка паўстання пакаралі 22 сакавіка.
Шэсце пачалося, а
Ад «крыжа Каліноўскага», як называюць яго ў Вільні, шлях ідзе да месца шыбеніцы (каля будынку суда пры Лукішскай плошчы, там цяпер знаходзіцца сімвалічны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў), і далей па праспекце Гедыміна да Замкавай гары, дзе Каліноўскі быў пахаваны.
У шэсці ўдзельнічала прыкладна 20 чалавек. Яны неслі харугву з «Пагоняй». Мітынг на магіле Кастуся Каліноўскага скончыўся ўскланнем кветак. Прысутныя таксама запалілі знічы.
Выступаючы на мітынгу, моладзевы актывіст Франак Вячорка заявіў: «
;Гісторыя паўтарецца, як у часы Каліноўскага:Справа Каліноўскага — гэта змаганьне за свабоду. Цяперашняя ўлада не адзначае гэтую дату. Але такой уладзе, як і любому іншаму рэжыму, які пасягае на свабоду грамадзянаў, засталося нядоўга».Змаганне-зняволенне-турма .