Шклоўская футбольная каманда знялася з чэмпіянату Беларусі

Прычына банальная — адсутнасць грошай.

22.03.2011 / 15:31

Шклоўскі райвыканкам паведаміў Беларускай федэрацыі футбола, што мясцовы «Спартак» не будзе выступаць у другім дывізіёне чэмпіяната Беларусі.

Прычына банальная — адсутнасць грошай.

Гэта не першы выпадак за гэтае міжсезонне, калі беларускія футбольныя клубы сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцамі. Нагадаем, у лютым нясвіжскі «Верас» адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце краіны ў першай лізе, а ўдзел ФК «Баранавічы» ў гэтым жа турніры дагэтуль знаходзіцца пад пытаннем.

ЯВ, паводле goals.by