Справа Ліхавіда — ці стане трэці дзень апошнім?

online

«НН» працягвае весці анлайн-рэпартаж з гэтага цікавага працэсу.

24.03.2011 / 10:53

9.50

У залю паседжання запусцілі пацярпелых спецназаўцаў, журналістаў і родных. Тым часам стала вядома, што суд можа быць перанесены — у адвакаткі Дар’і Ліпкінай захварэла дзіця.

Маці Мікіты Ліхавіда ізноў не дазволілі сесці ў першым шэрагу, каб добра бачыць сына. Усе месцы там занятыя спецназаўцамі.

У судзе Партызанскага раёна Мінска працягваецца разгляд справы Мікаты Ліхавіда.

20-гадовага юнака вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, нанясенні шкоды будынку Дома урада, а таксама ўзброеным супраціве супрацоўнікам міліцыі.

Працэс пачаўся 22 сакавіка, аднак у першы дзень суд змог выслухаць паказанні толькі дзесяці з 29 пацярпелых на Плошчы спецназаўцаў. Другі дзень разгляду справы выніку таксама не прынёс — адвакатка выявіла сур’ёзныя супярэчнасці ў паказаннях адзінага сведкі і ў выніку суддзя перанесля разгляд справы на трэці дзень — 24 сакавіка.

«НН» працягвае весці анлайн-рэпартаж з залі суда.

Нагадаем, што актывіст Руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнаці і асуджаны на 15 сутак арышту ў Жодзінскім СІЗА. Аднак 23 студзеня пастанова аб арышце была адменена, і Мікіта быў пераведзены ў статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. З Жодзіна яго перавялі ў мінскую «Валадарку».

***

Абвінавачванымі па справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца 42 чалавекі. Сямёра з іх ужо асуджаны: за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову

Алесь Пілецкі