Раманчука ў Варшаве абараняў жывы шчыт
Ідэя Польскага інстытуту міжнародных адносін запрасіць Раманчука ў якасці эканамічнага эксперта выклікала гнеў беларускай дыяспары.
24.03.2011 / 11:11
Ідэя Польскага інстытуту міжнародных адносін запрасіць Раманчука ў якасці эканамічнага эксперта выклікала гнеў беларускай дыяспары.
Фота Еўрарадыё.
23 сакавіка ў Варшаве прайшла канферэнцыя пад конгеніяльнай назвай «Як дэмакратызаваць Беларусь». Яе арганізаваў Польскі інстытут міжнародных адносін, а прафінансавала Брытанскае пасольства ў Варшаве.
У
Мілінкевіч заклікаў Еўрасаюз актыўней дапамагаць беларускаму грамадству,аблегчыць візавы рэжым. Любую дапамогу Беларусі ён прапануе абумоўліваць. Ён за тое, каб ЕС выпрацаваў «дарожную карту» для Беларусі, каб не паўтарылася сітуацыя, калі «ЕС дапамагаў, а Лукашэнка гуляў у тэатр ілюзіі». Умоўна кажучы,
вы робіце такі крок, а мы — такі. «Калі таго не будзе, магчымы чарговы дыялог, які распачнецца пасля вызвалення палітзняволеных, таксама кепска скончыцца», — засцерагаў Мілінкевіч.
У той жа час ён засцерагаў ад такіх эканамічных санкцый, якія могуць павялічыць прывязку Беларусі да Расіі.
Нашмат больш эмацыйна зала ўспрымала выступ Яраслава Раманчука. Справа была нават не ў тым, што ён казаў, а ў самім факце ягонага запрашэння. Спачатку былы кіроўца Уладзіміра Някляева Артур Папок, а пасля і паплечнік Андрэя Саннікава Зміцер Бародка — абодва папрасілі ў Польшчы палітычнага прытулку — рэзка асудзілі былога кааліцыянта.
«Раманчук, ці ёсць у цябе сумленне? Ты здрадзіў беларускаму руху! Выступіў на тэлебачанні супраць сапраўдных лідараў Беларусі!..» — крычаў яму Бародка.
Арганізатары канферэнцыі двойчы рабілі перад трыбунай жывы шчыт, каб атуліць Яраслава Раманчука ад ягоных апанентаў.
Раманчук адказваў, што сумленне яго чыстае, нікому не здраджваў і нікога не ашукаў. І апраўдваўся абставінамі, у якіх прымаў рашэнне аб тым самым выступе: «Гэта быў выбар, які чалавек робіць у пэўнай сітуацыі пры адсутнасці інфармацыі».
У «мерытарычнай», як кажуць палякі, частцы свайго выступу
Раманчук праводзіў думку, што ў выніку падзей 19 снежня рэзка ўзмацніўся ўплыў Расіі на беларускія ўлады. Масква цяпер можа дыктаваць Лукашэнку свае ўмовы. Больш за тое, выжыванне лукашэнкаўскай фінансавай сістэмы залежыць ад рашэння Крамля аб крэдытах Беларусі.На думку Раманчука, уласных рэзерваў у Нацбанка засталося на
Скандал вакол канферэнцыі прыцягнуў да яе вялікую ўвагу. Заяўкі на рэгістрацыю на мерапрыемства падалі 150 чалавек, хоць зала ўмяшчала толькі 120.
Другая частка канферэнцыі прайшла ў спакайнейшай атмасферы. Яна была прысвечаная праблемам СМІ і грамадзянскай супольнасці. На ёй выступалі рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько і журналіст з Гродна Андрэй Пачобут.
Дарога Пачобута ў Варшаву аказалася доўгай. Беларускія памежнікі паставілі яму штамп «невыязнога», і Андрэю прыйшлося даць круг праз Бранск, Чарнігаў, Кіеў, Львоў. За суткі ён праехаў легкавіком дзве тысячы кіламетраў.
Дынько аналізаваў сітуацыю ў Беларусі праз тры месяцы пасля выбараў. Ён звярнуў увагу на тое, што прадстаўніцтвы радыёстанцый і незалежныя газеты не былі закрыты. На ягоную думку, гэта адбылося, у тым ліку, дзякуючы цвёрдай рэакцыі ЕС і пагрозе эканамічных санкцый, якая вісіць над лукашэнкаўцамі.
На канферэнцыі мусіў выступіць намеснік міністра замежных спраў Польшчы Генрык Літвін, але ён захварэў на грып, таму яго замянілі чыноўнікі ніжэйшага ўзроўню.У кулуарах канферэнцыі гаварылі, што Літвін, які адказваў у МЗС Польшчы за ўсходні кірунак, мае неўзабаве выехаць на пасаду пасла Польшчы ва Украіне.