Анастасія Якімава выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Маямі
24.03.2011 / 12:10
Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава (94-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў другі круг турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн. долараў.
Спартсменка прабілася ў асноўную сетку праз два раунды кваліфікацыі і ў 1/64 фіналу перамагла Алу Кудраўцаву з Расіі (68) — 6:3, 6:1.
Наступнай саперніцай Якімавай ўпершыню будзе другая ракетка свету Кім Клейстэрс (Бельгія).
Найвышэйшае дасягненне беларускі на гэтым турніры — выхад у 1/16 фіналу ў 2009 годзе.
Вольга Гаварцова (87) у стартавым матчы з лікам 3:6, 7:5, 3:6 прайграла грузінцы Анне Тацішвілі (125), якая пачынала турнір з кваліфікацыі. За чатыры гады ўдзелу ў турніры Гаварцова ні разу не выходзіла ў другі круг, прычым у 2009 годзе яна прайграла Якімавай.