Кааліцыя блакуе лівійскія войскі з паветра і з мора
24.03.2011 / 12:54
Ваенна-паветраны флот палкоўніка Кадафі «больш не існуе як баявая сіла», заявіў брытансківіцэ-маршал авіяцыі Грэг Багуэл і дадаў: кааліцыйная авіяцыя можа дзейнічаць у лівійскім небе «практычна беспакарана».
У той жа час начальнік штаба амерыканскай місіі,
З самой Лівіі прыходзяць паведамленні аб выбуху на вайсковай базе ў раёне горада Таджура на ўсход ад Трыпалі.
Ёсць таксама інфармацыя аб абстрэле ўрадавымі танкамі бальніцы ў горадзе Місрата на захадзе краіны, які ўтрымліваецца паўстанцамі. Пры гэтым, як кажуць відавочцы, танкі, што атачылі горад, адышлі назад са сваіх пазіцый пад ударамі кааліцыйнай авіяцыі.
Паведамляецца і аб лютых баях паміж паўстанцамі і лаяльнымі Кадафі войскамі ў мястэчку Адждабія на ўсходзе краіны, які мае стратэгічнае значэнне.Збеглыя адсюль жыхары кажуць пра артабстрэл, стральбу і падпаленыя дамы.
«Мы ажыццяўляем ціск на наземныя войскі Кадафі, што пагражаюць гарадам», — падкрэсліў ён і сцвярджальна адказаў на пытанне, ці маюцца на ўвазе ўдары з паветра. «Наша місія тут — абарона мірнага насельніцтва, — працягваў адмірал. — І гэта адзін з асноўных крытэраў, па якіх мы адбіраем нашы мэты і плануем нашы дзеянні».
Х’юбер сказаў таксама, што за апошнія 24 гадзіны самалёты кааліцыі здзейснілі 175 вылетаў; 113 з іх прыпала на амерыканцаў.
У сваю чаргу,
«Мы назіраем за нявіннымі лівійцамі і робім усё, каб абараніць іх ад нападаў, — сказаў маршал. — Мы пастаянна сочым за лівійскімі наземнымі войскамі і атакуемы іх, калі яны пагражаюць мірным жыхарам або нападаюць на населеныя пункты».
У той жа час ваенныя караблі краін НАТО пачалі патруляванне лівійскага ўзбярэжжа: іх мэта — рэалізацыя ўведзенага ААН эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў рэжыму палкоўніка Кадафі.
Па словах прадстаўніка ваеннага альянсу, канадскага брыгаднага генерала П’ера
«Калі пасля правядзення інспекцыі застануцца сумневы ў легітымнасці грузу, судна будзе накіраванае ў спецыяльна прызначаны порт для дадатковай праверкі», — дадаў генерал
Між тым сябры НАТО працягвалі абмяркоўваць пытанне аб тым, хто павінен узначаліць аперацыю ў Лівіі: Злучаныя Штаты хочуць як мага хутчэй перадаць кантроль над ёй Паўночнаатлантычнаму альянсу ці
Турцыя, якая ўдзельнічае ў марской блакадзе лівійскага рэжыму, тым не менш, выказвае занепакоенасць з нагоды магчымасці прыняцця Альянсам у ЗША кіраўніцтва аперацыяй у лівійскім небе.
У той жа час дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан чарговым разам прапанавала палкоўніку Кадафі сысці ў адстаўку і пакінуць Лівію.
А генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў усе бакі канфлікту спыніць варожыя дзеянні. «Усе, хто парушае законы міжнароднага права і правы чалавека, будуць прыцягнутыя да адказнасці», — папярэдзіў пры гэтым яго