Лукашэнка паглядзіць на сельгастэхніку

24.03.2011 / 13:14

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае сёння навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі, дзе яму даложаць аб навуковай распрацоўцы і ўкараненні сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з арганізацыяй навукова-даследчай работы і канструктарскай распрацоўкай доследных узораў новых сельскагаспадарчых машын. Прэзідэнт таксама агледзіць выстаўку ўзораў сельгастэхнікі, распрацаваных у НПЦ.

Сумесна з Мінсельгасхарчам цэнтр вызначае стратэгію развіцця тэхнічнага забеспячэння вёскі, выконвае навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па механізацыі, электрыфікацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчых працэсаў. Толькі ў 2010 годзе па распрацоўках цэнтра выпушчана прадукцыі на суму звыш $138 млн.