Уладзіміра Тоўсціка пакінулі без ліцэнзіі
24.03.2011 / 14:42
24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася скарга Уладзіміра Тоўсціка на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.
Кваліфікацыйная камісія Мінюста 16 лютага пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій адвакатаў, трое з якіх абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках — Уладзіміра Тоўсціка, Тамару Гараеву, Алега Агеева і Таццяну Агееву.
Уладзімір Тоўсцік, у прыватнасці, быў пазбаўлены ліцэнзіі нібыта за адмову абараняць сваю падабаронную Ірыну Халіп — вядомую журналістку, жонку