Расійскага журналіста арыштавалі на трое сутак

24.03.2011 / 17:04

Расейскаму журналісту, рэдактару інфармацыйнага агенцтва «Свабода» (Самара) Аляксандру Лашманкіну суд у Воршы даў трое сутак арышту за хуліганства.
Журналіст абвясьціў галадоўку ў залі суду.

Лашманкіна 24 сакавіка каля гадзіны ночы затрымала ў Воршы транспартная міліцыя. Яго зьнялі зь цягніка Чалябінск — Берасьце.