На беларуска-літоўскай мяжы чарга з 500 фур

Раніцай чарга пачала скарачацца, але цяпер зноў расце.

24.03.2011 / 17:39

На памежным пераходзе «Каменны Лог», які лічыцца асноўным на беларуска-літоўскай мяжы, чарга з грузавых аўтамабіляў складае каля 500 машын. З іх 350 спрабуюць заехаць у Беларусь, а яшчэ 140 — выехаць. Па меркаванні прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта, чарга звязаная з суб’ектыўнымі фактарамі эканамічнага плану, а 

«беларускія памежнікі і мытнікі працуюць у штатным рэжыме з улікам інтэнсіўнасці транспарта».

Раніцай чарга дасягала 700 фур, пасля пачала скарачацца, але цяпер зноў расце.

ЯВ