Deep Purple выканалі ў Мінску «Купалінку» і «Польку»
28.03.2011 / 16:26
Канцэрт знакамітых брытанцаў прайшоў 27 сакавіка ў мінскім Палацы спорту.
Клавішнік Дон Эйры ўзарваў залу «Купалінкай» і «Полькай». Фота Сяргей Балай, «Салідарнасць».
Легендарны Ян Гілан. Фота Сяргей Балай, «Салідарнасць».
Бас-гітарыст Роджэр Гловэр. Фота Сяргей Балай, «Салідарнасць».
Бубнач Deep Purple Йен Пэйс. Фота Сяргей Балай, «Салідарнасць».
Гэта быў апошні выступ Deep Purple ў рамках усходняга тура, які распачаўся 21 сакавіка ў Маскве. У часе традыцыйнага сольнага выступу клавішнік Deep Purple Дон Эйры ўключыў у папуры з класікі «Купалінку» і «Польку».
Відэа «Еўрарадыё»