Спецыяльны прадстаўнік ААН сустрэнецца з Кадафі і паўстанцамі

30.03.2011 / 11:59

Хілары Клінтан, брытанскі міністр замежных справаў Уільям Хейг і міністр замежных справаў Францыі Ален Жупэ сустрэліся з лідарам лівійскага апазіцыйнага руху Махмудам Джыбрылем.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун сказаў, што пасылае спецыяльным прадстаўніком у Лівію былога іярданскага міністра замежных справаў Аль-Хатыба, каб пагаварыць і з урадам Кадафі, і з лідарамі паўстанцаў найбліжэйшымі днямі.

У Лівіі войскі Кадафі на цяперашні момант адцясняюць паўстанцаў на ўсход.