За права будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната на Лунінеччыне змагаюцца немцы і аўстрыйцы

30.03.2011 / 14:59

Аўстрыйская холдынг Strabag гатовы ўдзельнічаць у будаўніцтве горна-ўзбагачальнага камбіната на базе Сітніцкага радовішча будаўнічага каменя на Лунінеччыне. Інвестарам хоча стаць і нямецкая кампанія.

У 2009 годзе Міністэрства прыродных рэсурсаў заяўляла, што Сітніцкае радовішча перадавацца замежнікам не будзе. Яго перадалі на баланс РУПП «Граніт», якое знаходзіцца непадалёку.

ЯВ