Фотафакт: Беларусы запраўляюцца перад чарговым падаражаннем паліва

«Поўны бак, калі ласка» — гэтая просьба найбольш часта гучыць сёння на мінскіх АЗС.

30.03.2011 / 18:57

«Поўны бак, калі ласка» — гэтая просьба найбольш часта гучыць сёння на мінскіх АЗС.

Заўтра падаражае паліва. Чарга ў два дзясяткі аўто на вуліцы Платонава.

Заўтра падаражае паліва. Чарга ў два дзясяткі аўто на вуліцы Платонава.

Па старой цане.

Заўтра падаражае паліва. Чарга на вуліцы Даўгабродскай.

Не ўсе хочуць стаяць у чарзе. АЗС на вуліцы Даўгабродскай.

На мінскіх запраўках выстраіліся доўгія чэргі — з 31 сакавіка рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10%. Нават на невялікіх АЗС, як, напрыклад, на перасячэнні вуліц Казлова і Платонава, у чэргах чакаюць па некалькі дзясяткаў аўто. «Поўны бак, калі ласка» — гэтая просьба найбольш часта гучыць сёння на мінскіх АЗС.

З моманту апошняга павышэння рознічных цэнаў на паліва не прайшло і месяца: апошні раз «Белнафтахім» карэкціраваў цэны 3 сакавіка.

Сямён Печанко