Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» дапыталі ў КДБ позна ўвечары ў чацвер

Абноўлена

31.03.2011 / 21:36

Прыкладна, а 20.45 галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Скурко патэлефанавалі на мабільны з схаванага нумару. Скурко папрасілі неадкладна з’явіцца на допыт у КДБ па адрасе Камсамольская, 30.

У позве было пазначана, што Скурко выклікаюць у якасці сведкі па крымінальнай справе № 10011110362 (справа аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 г.). На прыступках ля прахадной КДБ Скурко сутыкнуўся з журналісткай «Народнай волі» Марынай Коктыш, выкліканай па той самай справе. Допыт цягнуўся каля гадзіны.

Прыкладна, а 22:45 Андрэя Скурко выпусцілі з будынка КДБ, узяўшы падпіску пра неразгалошванне.

ЗП