Італія не спраўляецца з мігрантамі

Сільвіё Берлусконі просіць дапамогі суседніх дзяржаў.

02.04.2011 / 12:17

Прэм’ер-міністар Італіі Cільвіё Берлусконі заклікаў ЕС выдаваць мігрантам, якія прыбываюць з краінаў паўночнай Афрыкі, часовыя дазволы, якія даюць права перасоўвацца па тэрыторыі Еўрасаюзу. Берлусконі скрытыкаваў суседнія з Італіяй краіны, якія, на думку прэм’ера, не дапамагаюць італьянцам справіцца з патокам мігрантаў, якія прыбываюць.

У сакавіку на італьянскую выспу Лампедуза высадзіліся каля 20 тысяч чалавек, пераважна, з Тунісу.