Вядомы польскі мастак-беларус Лявон Тарасевіч атрымаў прафесарскую намінацыю

даслаў чытач

02.04.2011 / 21:22

1 красавіка прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Браніслаў Камароўскі ўрачыста перадаў падпісаныя сабою прафэсарскія намінацыі 72 польскім навукоўцам і акадэмікам. Сярод іх — мастак Лявон Тарасевіч, які працуе ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. На старонцы прэзыдэнта адмыслова падкрэсьлілі пра беларускае паходжаньне Тарасевіча, а таксама пра тое, што ён нядаўна быў узнагароджаны Кавалерскім Крыжам Ордэна Адраджэньня Польшчы.

Званьне прафэсара — адзінае ў Польшчы навуковае званьне. Яно надаецца прэзыдэнтам краіны па заяве Цэнтральнай камісіі па справах ступеняў і званьняў.

Гжэгаж Бацянскі