Забавы экстрэмалаў. Фоты

Аматары экстрэмальнага спорту закрылі ў Сілічах зімовы сезон скокамі ў ваду.

03.04.2011 / 14:11

Аматары экстрэмальнага спорту закрылі зімовы сезон скокамі ў ваду ў Сілічах.

На схілах «Сілічаў» у суботу людзі хадзілі адзетыя як летам.

Першы скок у басейн дзяўчыны ў касцюме зебры.

Амаль як летам.

Пырскі часам даляталі і да гледачоў.

Камусьці з басейна выбрацца было ўжо цяжка - сезон жа скончаны.

На гару - ужо без пад'ёмнікаў.

Тэмпература вады ў басейне была не большай за 4 градусы.

Пункт спуску.

Дзяўчыны скакалі ў пляжных строях.

Каб адшпіліць у вадзе, сноўборд патрэбна невялікая дапамога.

Нехта скакаў у вясельных строях.

Экстрэмальны бізнесовец.

Апошні скок.

На закрыццё сезону экстрэмалам можна і падурэць.

Апошні спуск.

Традыцыйна зімовы сезон для аматараў сноўборду і горных лыж сканчаецца самымі нечаканымі катаннямі па апошнім снезе. У суботу 2 красавіка беларускія экстрэмалы «дурэлі» на горных схілах РГЦ «Сілічы», ныраючы ў немудрагелістых касцюмах у імправізаваны басейн. Пераможцаў у намінацыях "Найлепшы касцюм", "Міс экстрым", "Адкрыццё года", "Найлепшы трук", "Самы дальні праезд" былі ўзнагароджаны памятнямі медалямі. Вечарына мела назву «Californication 4.0» і ўжо чацвёрты год запар адбывалася ў Беларусі.

Сяргей Гудзілін