Лукашэнка 21 красавіка звернецца з пасланнем да парламента і народа

04.04.2011 / 15:30

Плануецца, што 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць з штогадовым пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага схода. Пра гэта паведаміў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 4 красавіка на пасяджэнні сесіі.

«21 красавіка адбудзецца сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат парламента, на якім Аляксандр Лукашэнка выступіць з штогадовым зваротам», — сказаў Андрэйчанка.

У мінулым годзе афіцыйны лідар выступаў у парламенце 20 красавіка.