«Газпром» збіраецца судзіцца з урадам Літвы

07.04.2011 / 11:21

«Газпром» разлічвае выйграць у судовым працэсе з Літвой, заявіў намеснік кіраўніка расійскага газавага холдынгу Валерый Голубеў.

У цяперашні час паміж Літвой і «Газпромам» ідуць спрэчкі наконт цэнаў на газ і ўмоваў працы літоўскага прадпрыемства Lietuvos dujos, які займаецца закупкай, транспартаваннем, размеркаваннем і канчатковым продажам газу на тэрыторыі Літвы.

«Мы будзем судзіцца і выйграем», — сказаў Голубеў.