Лябедзька адгадаваў хіпарскія валасы: «У турме стаў паэтам — лаўры Някляева не даюць спакою»

07.04.2011 / 12:18

Анатоля Лябедзьку выпусцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Аб 11.30 старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі з’явіўся на паседжанні Нацкама АГП, запланаваным раней. Схуднелы, з доўгімі валасамі, як у хіпі, але чыста паголены.

Вызвалілі яго а 22.30 учора, расказаў Анатоль Лябедзька. Пры вызваленні сканфіскавалі чатыры сшыткі з «вершамі і думкамі». «Стаў паэтам — лаўры Някляева не даюць спакою», — пачуцця гумару Лябедзька ў турме відавочна не страціў.

Анатоль Лябедзька расказаў, што ў турме перасякаўся з чатырма «дзекабрыстамі»: Алесем Кіркевічам, Уладзімірам Яроменкам, Аляксандрам Малчанавым і Аляксандрам Арастовічам.

Размова Лябедзькі з журналістамі была вельмі кароткай, неўзабаве пачалося пасяджэнне Нацыянальнага камітэта АГП за зачыненымі дзвярыма.

Неўзабаве на нашым сайце з’явіцца відэа з Анатолем Лябедзькам.

Зміцер Панкавец