Уклады за мяжой – альтэрнатыва для недаверлівых
Стаўкі па дэпазітах ва Украіне роўныя беларускім. А ў надзейных банках ЕС — ніжэйшыя. «Наша Ніва» аналізуе сітуацыю з банкаўскімі ўкладамі ў пяці суседніх з Беларуссю дзяржавах.
11.04.2011 / 00:42
Стаўкі па дэпазітах ва Украіне роўныя беларускім. А ў надзейных банках ЕС — ніжэйшыя.
Валютныя ўклады ў Беларусі і ў суседзяў. Шукаліся варыянты размяшчэння 2000 еўра ці іншай валюты ў эквіваленце тэрмінам на 1 год.
Давер да айчыннай банкаўскай сістэме сярод беларусаў менее. Колькі б ні даводзіў старшыня Нацбанку Пятро Пракаповіч, што сітуацыя пад кантролем і ўкладам нічога не пагражае, насельніцтва працягвае мэтанакіравана выносіць свае грошы з банкаў.
Лежачы пад падушкай, яны не прыносяць працэнтаў, але даюць адчуванне бяспекі.
Калі ж не давяраць «Беларусбанку», «Белінвестбанку» і кампаніі, то куды несці грошы, адкладзеныя на будучыню ці хаця б на чорны дзень? Адна з альтэрнатыў — замежныя банкі. Усяго 200–300 кіламетраў ад Мінска і яшчэ бліжэй ад абласных гарадоў, і беларускія ўлады не змогуць замарозіць валютны ўклад ці абвесціць дэвальвацыю грошай на рублёвым дэпазіце. «Наша Ніва» аналізуе сітуацыю з банкаўскімі ўкладамі ў пяці суседніх з Беларуссю дзяржавах.
Падазрона высокія стаўкі
Але спачатку пра нашу краіну. З аднаго боку, банкі павялічваюць працэнтныя стаўкі па валютных укладах, робячы прапанову ўсё больш прывабнай. З іншага, такія лічбы не выклікаюць даверу, бо выглядаюць раздзьмутымі як бурбалка, якая можа лопнуць у любы момант.
Напрыклад,
Большасць беларускіх банкаў гатовыя пакуль што выплачваць за ўклады ў валюце 8% гадавых. Што да ўкладаў у рублях, то тут стаўкі даходзяць да 20%.У лідарах — усё той жа
Стаўкі меншыя, давер большы
Калі параўноўваць сітуацыю з той, што ёсць у суседзяў, то бачная галоўная хіба дэпазітаў у краінах Еўрасаюза — надзвычай нізкія працэнтныя стаўкі. Калі ўдасца знайсці варыянт з хаця б 3,5% гадавых, гэта рэдкі поспех.
У Літве, як і ў Польшчы, валютныя прапановы для нерэзідэнтаў краіны ўвогуле складаюць каля 1–2%, у Латвіі ўдвая вышэй — 3–3,5%.З нацыянальнай валютай сітуацыя лепшая, тут можна знайсці прапановы ў раёне 4–4,5%. Хоць варта прызнацца, банкаўскія сістэмы абедзвюх краінаў далёкія ад дасканаласці, і банкруцтвы фінансавых установаў працягваюць засмучаць укладчыкаў.
У Расіі і Украіне стаўкі па дэпазітах падобныя да беларускіх. Вось толькі высокі прыбытак абяцаюць маленькія банкі, якіяадчыняюцца-зачыняюцца часцей. Калі ж звярнуцца ў салідныя ўстановы, то стаўкі па валютных дэпазітах складуць 6–8%, прычым ва Украіне даляр лічыцца больш прыбытковым.
Парушэнне без адказнасці — не парушэнне?
Галоўнае пытанне — наколькі легальна мець замежны рахунак? Калі кіравацца законам літаральна, то кожны грамадзянін, які адкрывае рахунак
недасканаласць беларускага заканадаўства праяўляецца ў тым, што ніякай адказнасці за такія парушэнні не прадугледжана — ні крымінальнай, ні адміністратыўнай. Пакараць могуць толькі службовых асобаў, але не звычайных грамадзян.Якраз гэтай шчылінай у заканадаўстве і карыстаюцца ўладальнікі замежных рахункаў, прычым паспяхова.