Як Масква і Вашынгтон забілі Альда Мора

12 сьнежня, БТ, 22.10

Рэжысэр Рэнца Мартынэлі сьцьвярджае, што італьянскага прэм’ера Альда Мора ў 1978 г. забілі КГБ і ЦРУ. Палітычны трымценьнік «Плошча пяці поўняў» выклікаў скандал у Італіі.

12.12.2006 / 12:27

Рэжысэр Рэнца Мартынэлі сьцьвярджае, што італьянскага прэм’ера Альда Мора ў 1978 г. забілі КГБ і ЦРУ. Палітычны трымценьнік «Плошча пяці поўняў» выклікаў скандал у Італіі.

У сакавіку 1978 г. прэм’ер-міністар Італіі Альда Мора быў скрадзены лявацкімі «Чырвонымі брыгадамі». На 55 дзень растралянае цела прэм’ер-міністра знайшлі ў аўтамабілі.

У карціне «Плошча пяці поўняў» пракурор Разарыа Сарацына знаходзіць сэнсацыйныя доказы старога забойства. Але цяпер пракурор рызыкуе ўласным жыцьцём...

Амэрыканскі амбасадар у Італіі ў 1977-81 гг. назваў стужку Мартынэлі «хлусьнёй ад пачатку й да канца». Рэакцыя расейскай амбасады невядомая.

БТ, 22.10

«Плошча пяці поўняў» (Piazza delle cinque lune)

Італія – Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 115 хв.

Рэжысэр: Рэнца Мартынэлі

Ролі выконваюць: Дональд Сазэрлэнд, Джанкарла Джаніні, Стэфанія Рока, Ф.Мюрэй Абрагам.

Жанр: Палітычны трымценьнік

Андрэй Расінскі