Азаранка — пятая ракетка свету

11.04.2011 / 09:32

Сёння ноччу быў абнародаваны новы рэйтынг-ліст Жаночай тэніснай асацыяцыі. Дзякуючы перамозе на турніры ў Марбельі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася на пяты радок у сусветным рэйтынгу.

Дагэтуль найлепшым дасягненнем беларускі было 6-е месца.

У Азаранкі — 4 630 балаў. Вышэй за яе — Каралін Вазняцкі (Данія, 9 930), Кім Клійстэрс (Бельгія, 8 115), Вера Званарова (Расія, 7 815), Франчэска Ск’явоне (Італія, 5 171). На 6-м месцы — Саманта Стосур (Аўстралія, 4 606).

У чэмпіёнскай гонцы WTA Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 4-м месцы з 2 056 баламі.

Першыя тры месцы займаюць Каралін Вазняцкі — 3 731, Клійстэрс — 3 030, Вера Званарова — 2 156.

АГ