Купюра ў 100 даляраў знята з беларускага інтэрнет-аўкцыёна

За паўтара дні лот прагледзела амаль 4 тыс. наведнікаў.

11.04.2011 / 10:41

Купюра ў 100 амерыканскіх даляраў знята з інтэрнэт-аўкцыёна ay,by. Банкноту зняла з таргоў адміністрацыя партала.

Купюра наміналам у 100 даляраў была выстаўлена на таргі апоўдні ў суботу. Відавочна, гэта быў жарт, выкліканы валютным крызісам у Беларусі. Пра жахлівым валютным ажыятажы ў Беларусі, каму хочацца здаваць валюту ў абменнікі па курсе, прапанаваным Нацбанкам.

У апісанні пазначалася, што банкнота 2006 года выпуску, знаходзіцца ў выдатным стане, колер — зялёны.

Наведнікам было прапанавана купіць купюру, даўшы сваю цану, вышэйшую за курс Нацбанка. Вечарам нядзелю за 100 даляраў прапаноўвалі 355 тыс. рублёў. Але а 19-й гадзіне нядзелі лот быў зняты з таргоў (ён быў дзейны да 16 красавіка). За паўтара дні лот прагледзелі 3 967 чалавек.

У каментарах жартавалі, што аўкцыён выйграе Пятро Пракаповіч.

АГ